Разам мы можам
змяніць лёс жывёл
якія змяшчаюцца на фермах

Хто мы?

Адчыненыя клеткі – моладзевая ініцыятыва, якая з’явілася ў Беларусі ў 2017 годзе. Нашы члены – гэта людзі з усёй Беларусі, якія жадаюць змяніць лёс сельскагаспадарчых жывёл. Мы цвёрда перакананыя, што змяніць становішча жывёл магчыма, і мы прымаем меры, якія набліжаюць нас да гэтай мэты.

З 2018 года мы з’яўляемся часткай арганізацыі Anima International, якая дзейнічае ў Польшчы, Вялікай Брытаніі, Расіі, Эстоніі, Даніі, а таксама ў Літве, Украіне і Беларусі.

Мы выступаем за найбольш эфектыўную абарону сельскагаспадарчых жывёл і правоў спажыўцоў, якія быць у поўнай меры інфармаванымі наконт умоў, у якіх знаходзяцца гэтыя жывёлы.

Наша місія

У нашу мэту ўваходзіць прадухіленне пакутаў жывёл шляхам ўвядзення сістэмных сацыяльных змен, дакументавання ўмоў сельскай гаспадаркі, а таксама адукацыі, якая стымулюе пазітыўнае стаўленне да жывёл.

Як мы працуем?

Усе нашы дзеянні плануюцца і выконваюцца з найбольшай эфектыўнасцю. Не дастаткова толькі верыць у добрую справу, дасягненне нашых мэт застаецца найважнейшым.

Мы публікуем відэа і фотаздымкі з прамысловых ферм

Мы ведаем, што людзі найбольш жаласлівыя да жывёл з іх бліжэйшага асяроддзя. У кожным рэгіёне ёсць прамысловыя фермы, якія прычыняюць вялікія пакуты.

Мы сочым за кожным крокам фермерскіх гаспадарак!

Часткай Адчыненых Клетак з’яўляецца група актывістаў, якая праводзіць расследаванні і правярае інфармацыю аб здзеках над жывёламі. У выпадку, калі інфармацыя пацвярджаецца, мы перадаем у пракуратуру справу аб парушэнні закона.

Мы публікуем справаздачы, брашуры і ўлёткі пра фермерскія гаспадаркі

Ключом да прыняцця правільных рашэнняў з’яўляецца даступнасць інфармацыі аб умовах на фермах.

Мы падтрымліваем заканадаўчыя змены, якія палепшаць становішча жывёл

Мы жадаем, каб абарона жывёл сур’ёзна ўспрымалася грамадствам.

Мы праводзім інфармацыйныя акцыі

Нам падабаецца быць там, дзе людзі — вы можаце знайсці нас у школах, на буйных музычных фестывалях ды на вуліцах.

Будзь у курсе

Будзь у курсе нашых падзей і далучыся да 57 людзей, якія хвалююцца аб сельскагаспадарчых жыёлах.

Адчыненыя клеткi

Еўрапейская арганізацыя

Animal Charity Evaluators