Попыт на раслінные стравы ў рэстаранах расце. Наша кампанія дапамагае ўводзіць іх.

Удзячны страўнік

Сярод многіх тэндэнцый на рынку прадуктаў харчавання, адной з найбольш прыкметных з'яўляецца тое, што ўсё больш і больш людзей выбіраюць раслінныя стравы. Ёсць шмат падстаў для гэтага, пачынаючы ад праблем са здароўем і эмпатыей да жывёл завяршаючы імкненнем да больш устойлівага жыцця.

Мэта складаецца з таго як паскорыць працэс развіцця расліннай кухні ў рэстаранах. Нашы валанцёры размаўляюць з уладальнікамі рэстаранаў і спрабуюць пераканаць іх разнастаіць сваё меню ў бок вегансіх/вегетарыянскіх патраў.

Больш падрабязна - абраць:

Ешце на расліннай аснове!

Калі ёсць такая магчымасць – абірай раслінные стравы. Эксперыментуй і будзь гатоў да здзіўляючыга кулінарнага вопыту! Раслнная дыета падыходзіць усім, незлежачы ад штодзённага вобраза харчавання.

Да нас далучыліся каля 20 устаноў ў Менску

Лягатып кампаніі – гэта налепка з вобразам відэльца ў выглядзе расліны, якой мы інфармуем , што дадзеная ўстанова прапануе па меньшай меры тры 100% раслінных блюда. Шукайце ўстановы з лягатыпам нашай кампаніі.

Знайдзі ближэйшую ўстанову Удзячны страўнік

Кампанія можа распаўсюджвацца яшчэ далей з тваёй дапамогай. Магчыма ў тваім горадзе зусім яшчэ няма раслінных опцый? Ці ёсць установы, якія магчыма далучыць да нашай кампаніі?

  1. Звяжыся з намі – і атрымай больш інфармацыі , а таксама неабходных матер’ялаў
  2. Дамоўся аб сустрэчы з мэнэджарам установы.
  3. Праінфармуй нас пра тое, якія ўстановы маглі б уключыць раслінныя стравы ў сваё меню, або дзе ўжо ёсць раслінныя опцыі, каб мы маглі падзяліцца гэтай інфармацыяй.

  4. Установы, якія ужо далучыліся да кампаніі

Удзячны страўнік ў тваёй ўстанове

Кампанія Удзячны страўнік пачалася ў адказ на растучы попыт у адносінах да раслінных страў, як частка меню рэстаранаў, не спецыялізаваных на расліннай кухні. Зыходзячы з статыстычных назіранняў, водгукаў рэстаратараў і спажыўцоў, дадзеная кампанія сапраўды вельмі карысная. Гэта залежыць ад цябе ці далучыцца твая установа да групы тых, хто апярэджвае нерашучых і не гатовых да зменаў рэстаратараў.

Мы прапануем прыняць удзел у кампаніі, якая не прыносіць ніякіх рызыкаў - падрыхтоўка смачных раслінных страў, а таксама адпаведная рэклама ўстановы як удзельніка нашай кампаніі зацікавяць большую колькасць кліентаў.

Мы б вельмі хацелі, каб дадзеная кампанія развівалася, таму з задавальненнем дапаможам табе на кожным этапе твайго ўдзелу ў ёй.

У здаровым целе здаровы дух

Усё большай папулярнасцю карыстаюцца раслінныя стравы, так як яны з'яўляюцца базай здаровага і рацыянальнага харчавання.

Для тых, хто хоча заўсёды быць у форме

Стравы раслінный кухні заўсёды меньш каларыйныя і лягчэй для стрававання. Таму лепш за ўсё падыходзяць тым, хто клапоціцца аб сваім знешнім выглядзе.

Проста смачна

Веганскія стравы перапоўнены густамі і колерамі, таму змогуць задаволіць нават самых патрабавальных.

Дапаможам плянеце

Вытворчасць мясных вырабаў з'яўляецца неэканамічнай і неэкалагічнай. Раслінныя стравы - гэта ідэальная альтэрнатыва для тых, хто клапоціцца аб нашай планеце.

Для чаго варта ўводзіць раслінныя стравы?

Дыета для ўсіх

Веганская ежа з’яўляецца базавым элементам большасці выглядаў дыет (веганскай, вегетарыянскай, макрабіятычэскай, нізка-тлушчавай),нізкакаларыйнай, для лёгкага стрававання. Раслінная дыета – здаровая і смачная.

Паўмільёна веганаў і вегетврыянцаў

У Беларусі пражываюць паўмільёна веганаў і вегетврыянцаў, і іх колькасць увесь час расце! Калі ў групе знаёмых ёсць хоць бы адзін ці два чалавекі на расліннай дыеце, то ўся група абярэ ўстанову ,дзе кожны зможа знайсці штосьці для сябе.

Уплывовыя спажыўцы

Веганы - гэта важная група спажыўцоў, якія з задавальненнем падзяляюцца інфармацыяй пра месцы, якія наведваюць і прадукты, якія купляюць. Дзякуючы чаму ў сваім асяроддзі з'яўляюцца аўтарытэтамі ў пытаннях здаровага сілкавання і экалогіі.

Веганізм і вегетарыянства ўсё часцей становяцца не толькі дыетай, а ладам жыцця. Гэта своеасаблівы выгляд светапогляду, які з часам усё паглыбляецца. Людзі з цікавасцю спрабуюць штосьці новае і, сапраўды, жадаюць сілкавацца смачна і выдатна. Аўрэлія Саважиньска, дырэктар Палаца ў Пакославию

 

Звяжыся з намі і атрымай больш інфармацыі

Пазнай як твая ўстанова можа скарыстацца паслугамі ўводзін раслінных страў у меню

Калі твой рэстаран яшчэ не прапануе страў расліннай кухні, ты можаш гэта змяніць. Нашы валанцёры звяжуцца з табой, каб падзяліцца галоўнымі прынцыпамі нашай кампаніі, а таксама перавагамі менавіта для цябе. Калі запатрабуецца, то дапамогуць пры стварэнні канцэпцыі новых раслінных страў.

Калі знаходзішся падчас укаранення ці ўжо маеш раслінныя стравы, то праінфармуй нас пра гэта і мы з задавальненнем распаўсюдзім гэту інфармацыю.

Звяжыся з намі